Я нарадзіўся ў гістарычным мястэчку Крэва Смаргонскага раёна 17.06.1985. Праўда, хутка бацькі пераехалі ў горад. У 1992 годзе пайшоў у першы клас СШ № 6. Адвучыўшыся 7 класаў, перайшоў у гімназію №4,   дзе вучыўся ў 8 і 9 класах. У дзевятым класе на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі заваяваў дыплом трэцяй ступені, што разам з паспяховай здачай успутных іспытаў, дазволіла паступіць у Ліцэй БДУ.

У 11-м класе удзельнічаў у алімпіядзе “Абітуріент БДУ-2003”, стаў пераможцам, і быў залічаны на гістарычны факультэт БДУ без іспытаў. З 2005 паралельна стаў вучыцца на юрыдычным факультэце БДУ. У 2008 годзе атрымаў дыплом гісторыка-палітолага. На цяперашні момант з’яўляюся магістрантам гістарычнага факультэта БДУ. У вольны час займаюся спортам, асабліва футболам, а таксама актыўна адпачываю.

 

Используются технологии uCoz